Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для кіроўцаў плануюць увесці некалькі падатковых змяненняў — расказваем
  2. Мінпрацы разаслала непублічны дакумент з прагнозам самых запатрабаваных прафесій у найбліжэйшыя пяць гадоў — расказваем
  3. «Яго рашэнне, калі падавацца на візу». У Офісе Ціханоўскай адказалі на скаргі яе мужа з нагоды прэміі Магніцкага
  4. «Падлашчвацца не збіраемся». Лукашэнка анансаваў «вялікую размову» з прадстаўнікамі прафесіі, да якой у яго шмат пытанняў
  5. На Гомельшчыне 11-гадовы хлопчык забіў малодшую сястру за ровар. Злачынства раскрылі праз 34 гады
  6. Стала вядомая прычына гібелі 14-гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі шэсць дзён у Бярэзінскім раёне
  7. Улады прынялі рашэнне, якое звычайна паказвае на тое, што ў эканоміцы ёсць праблемы. Апошні раз так рабілі тры гады таму
  8. «Для мінімізацыі рызык». МЗС Украіны патлумачыла, навошта Кіеву амбасада ў Беларусі
  9. У Польшчы назвалі дату запланаванага адкрыцця двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю
  10. Итальянская Corriere della Sera отказалась публиковать интервью Лаврова: что наговорил глава российского МИД о войне в Украине
  11. На мяжы з Польшчай запрацавала новая сістэма ўезду. Беларусы скардзяцца на чэргі, а памежнікі кажуць, што так стане хутчэй
  12. Калі Польшча адкрые два пункты пропуску, ці запрацуюць адразу беларускія? Даведаліся ў Дзяржпамежкамітэце
  13. Зніклы ў Бярэзінскім раёне падлетак знойдзены загінулым
Читать по-русски


/

Польшяа плануе адкрыць два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю 17 лістапада. Ці значыць гэта, што перавозчыкі запусцяць новыя аўтобусныя рэйсы? Журналіст «Люстэрка» пад выглядам звычайнага кліента абтэлефанаваў кампаніі, якія возяць пасажыраў у Польшчу, і спытаў, якія маршруты яны адкрыюць.

Автобус "Минск - Варшава" на минском автовокзале "Центральный". Фото: avtovokzal-minsk.ru
Аўтобус Мінск — Варшава на мінскім аўтавакзале «Цэнтральны». Фота: avtovokzal-minsk.ru

Што кажуць рэгулярныя перавозчыкі?

Калі праца двух пунктаў пропуску на мяжы Польшчы і Беларусі адновіцца з 17 лістапада, то перасякаць пункт пропуску «Кузніца» («Брузгі» з беларускага боку) зможа толькі легкавы пасажырскі транспарт. У «Баброўніках» («Бераставіца») плануюць дазволіць перамяшчэнне як легкавікоў, так і аўтобусаў.

Буйныя перавозчыкі, якія ажыццяўляюць рэгулярныя рэйсы, пакуль не плануюць маршруты праз «Бераставіцу». Для гэтага патрэбныя спецыяльныя дазволы, якіх у кампаній пакуль няма.

Так, аўтобусы «Інтэркарса» ў Польшчу пакуль будуць ездзіць старым маршрутам.

— Для таго каб з’явіліся новыя рэйсы, неабходна атрымаць дазволы. На гэты момант у нас усе паездкі плануюцца толькі праз «Тэрэспаль», — патлумачыла супрацоўніца кампаніі.

У «Мінсктрансе» таксама заявілі, што пакуль будуць выкарыстоўваць гэты пункт пропуску. Інфармацыі пра новыя маршруты яшчэ няма.

— У нас ёсць толькі зацверджаныя, мы працуем па іх. Новых таксама пакуль не распрацоўваем, — паведаміла аператарка гарачай лініі дзяржаўнага перавозчыка.

Супрацоўніца Ecolines патлумачыла, што ў кампаніі яшчэ не з’явіліся рэйсы праз «Бераставіцу», але параіла патэлефанаваць з гэтай нагоды на наступным тыдні:

— Удакладняйце ў панядзелак ці аўторак (17−18 лістапада. — Заўв. рэд.). Пакуль новых маршрутаў у нас няма.

Падобная сітуацыя і ў VisitTour: там патлумачылі, што пакуль нават у планах няма выкарыстоўваць «Бераставіцу», цяпер іх аўтобусы перасякаюць мяжу ў пункце пропуску «Брэст».

А што з маршруткамі?

Для паездак за мяжу беларусы часта выкарыстоўваюць і нерэгулярныя рэйсы. Як правіла, іх ажыццяўляюць на мікрааўтобусах. А значыць, яны змогуць выкарыстоўваць абодва пераходы, якія збіраецца адкрыць Польшча. Аднак перавозчыкі, якія арганізуюць шоп-туры ў Беласток (ён за 60 кіламетраў ад «Кузніцы»), пакуль не спяшаюцца мяняць маршруты.

Так, у кампаніі «КактусТур» расказалі, што яшчэ не думалі пра паездкі праз гэтыя пункты пропуску.

— Мы пакуль не ведаем, ці адкрыюць, — адказала супрацоўніца. — Яны ж могуць сёння анансаваць, а працу пачаць праз тыдзень. Нічога ж яшчэ не зразумела. Калі і адкрыюць, то, паверце, там усё роўна будуць чэргі. Як ні круці, не атрымаецца развезці на два пераходы ўсю Беларусь, а яшчэ і літоўскіх, латвійскіх турыстаў. Але калі так раптам здарыцца, то мы з задавальненнем туды паедзем. Не трэба будзе рабіць крук на 800 кіламетраў.

«АртТрансфер» таксама пакуль гэтым пытаннем не займаўся. Кажуць, пакуль дакладнай інфармацыі няма.

— Чакаем адмашкі ад беларусаў. Нашыя аўтобусы ездзяць як заказныя, але мы яшчэ не думалі, як перасоўвацца. Паглядзім, што будзе. Можа, рызыкнём і адправім першы рэйс, — сказала супрацоўніца кампаніі.

Чытайце таксама