Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для тых, хто атрымлівае падарункі не ад сваякоў, хочуць укараніць падатковае новаўвядзенне. Той выпадак, калі яно наўрад ці спадабаецца
  2. Собрали пять скрытых признаков СДВГ у взрослых. Эти особенности часто принимают за характер, но их игнорирование опаснее, чем кажется
  3. У краіне ЕС адкрыецца амбасада Беларусі
  4. Жыхарам чатырох раёнаў Мінска ў ваду дададуць флуарэсцэін. Што гэта
  5. Украинские войска продвигаются под Покровском и освобождают территорию под Добропольем — ISW
  6. Польскі візавы цэнтр дадаў новую катэгорыю віз. Хто па ёй можа падаць дакументы
  7. Асуджаны за забойства беларускі ў Варшаве падаў скаргу на прысуд. Стала вядомае канчатковае рашэнне па справе
  8. Для тых, у каго ёсць аўтамабілі, кватэры і зямельныя ўчасткі, чыноўнікі прыдумалі чарговае падатковае новаўвядзенне
  9. Сіноптыкі расказалі, калі ў краіну прыйдзе «вельмі істотнае пахаладанне»
  10. Крупнейшую сеть фастфуда в Беларуси открывал выходец из КГБ. Рассказываем
  11. Яго адкрывалі з помпай і знеслі ўпотай за адну ноч. Расказваем, што за вялізны помнік стаяў у цэнтры Мінска
  12. Для водителей намерены ввести новшество с 1 января
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.